Хлор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хлор (лац.: Chlorum) Clхімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 17. Адносіцца да галагенаў.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе: 18-е месца сярод элементаў. Найбольш вядомыя мінералы — галіт, сільвін, сільвініт, карналіт, каініт, бішафіт.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца для сінтэзу разнастайных арганічных і неарганічных злучэнняў (салянай кіслаты, хларыдаў розных металаў). Больш за палову здабытага хлору ідзе для атрымання палімераў (поліхлорвініл і інш.).

Прымяняецца для адбельвання тканін, цэлюлозы і паперы, а таксама ў санітарных мэтах (абеззаражванне, хларыраванне вады).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]